Тэмы даследчых работ

Не існуе колькі-небудзь пэўных тэстаў на адоранасць, акрамя тых, якія выяўляюцца ў выніку актыўнага ўдзелу хоць бы ў самай маленькай пошукавай даследчай рабоце”.
А.М. Калмагораў

      Пад даследчай дзейнасцю разумеецца дзейнасць навучэнцаў, звязаная з рашэннем навучэнцамі творчай, даследчай задачы з загадзя невядомым рашэннем і якая прадугледжвае наяўнасць асноўных этапаў, характэрных для даследавання ў навуковай сферы, нарміраваную зыходзячы з прынятых у навуцы традыцый: пастаноўку праблемы, вывучэнне тэорыі, прысвечанай дадзенай праблематыцы, падбор методык даследавання і практычнае авалоданне імі, збор уласнага матэрыялу, яго аналіз і абагульненне, уласныя высновы. Любое даследаванне, усё роўна, у якой вобласці навук яно выконваецца, мае падобную структуру.
Такі ланцужок з'яўляецца неад'емнай прыналежнасцю даследчай дзейнасці, нормай яе правядзення.

2015/2016 навучальны год
"Воблачныя тэхналогіі" у паўсядзённым жыцці навучэнцаў: бескарысны мегатрэнд ці неабмежаваныя магчымасці з перспектывай
(Усю інфармацыю аб ходзе даследчай работы можна знайсці ТУТ)

2019/2020 навучальны год
Рэльефна-кропкавы шрыфт Брайля: ад "начнога пісьма" да сучаснай азбукі для сляпых людзей


Комментариев нет:

Отправить комментарий