пятница, 6 сентября 2019 г.


Імклівае развіццё сучасных тэхнічных сродкаў прад'яўляе павышаныя патрабаванні да арганізацыі працэсу навучання ў школе. Тэхнічная непісьменнасць ў сучасным свеце высокіх тэхналогій і ўсеагульнай інфарматызацыі зусім недапушчальная і можа мець вельмі сумныя наступствы. Ад педагога патрабуецца арганізаваць працэс навучання такім чынам, каб вучні былі здольныя творча выкарыстоўваць сучасныя тэхнічныя сродкі і інфармацыйныя тэхналогіі ў сваёй вучэбнай, а пасля і ў прафесійнай дзейнасці. 
Урокі інфарматыкі дазваляюць не толькі асвоіць простыя прыёмы працы на камп'ютары, як думаюць многія. Інфарматыка ўключае ў сябе мноства асноў самых разнастайных навук. Акрамя таго, пры правільнай пастаноўцы працэсу вывучэння інфарматыкі камптар можа стаць вельмі эфектыўным сродкам для падрыхтоўкі вучняў да цэлага комплексу вучэбных прадметаў. Дзякуючы вывучэнню інфарматыкі ў школе, у далейшым можна будзе прэтэндаваць на прэстыжную вучобу, звязаную ў тым ліку і з інфарматыкай.
Дзейнасць віртуальнай вучэбнай пляцоўкі "ІНФАhive" накіравана на дасягненне такіх мэтаў, як:
уменне выкарыстоўваць камп'ютарную тэхніку для работы з інфармацыяй у дыстанцыйная форме;
вывучэнне і выкарыстанне разнастайных інтэрнэт-сервісаў для далейшага прымянення ў сваёй вучэбнай дзейнасці;
авалоданне прыёмамі работы на камп'ютары, развіццё дробнай маторыкі рук у пазаўрочны час;
кантроль і самакантроль вучэбнай дзейнасці па інфарматыцы;
пабуджэнне цікавасці да інфармацыйнай і камунікацыйнай дзейнасці;
развіццё інтэлектуальных і творчых здольнасцей.

Комментариев нет:

Отправить комментарий